ПРА НАС

Пра нас
Мы - супрацоўнікі музея дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №7 г. Гродна".

Аб праэкце
У нашым музее адбываюцца інтэрактыўныя экскурсіі. У інтэр'еры беларускай хаты наведвальнікаў сустракаюць гаспадар і гаспадыня, якія раскажуць пра побыт, звычаі і традыцыі беларусаў. Таксама гледачы пазнаёмяцца з традыцыйнымі беларускімі песнямі і танцамі, народнымі промысламі.

Гiсторыя музея
З 2004 г. у гімназіі працаваў музейны пакой "Спадчына", які меў этнаграфічны профіль. У музейным пакоі была сабрана шматлікая і цікавая калекцыя арыгінальных прадметаў, у тым ліку і даволі рэдкіх. З цягам часу сама экспазіцыя састарэла і ўжо не магла адпавядаць тым выхаваўчым задачам, якія перад ёй ставіліся. Таму адміністрацыяй гімназіі было прынята рашэнне закрыць музейны пакой на рэканструкцыю, пасля чаго стварыць там цэнтр выхаваўчай работы "Музей сялянскага побыту і традыцыйнай беларускай культуры". Адразу ж паўстала ідэя: лепшыя дасягненні педагогаў гімназіі, якія былі напрацаваны ў напрамку вывучэння традыцыйнай культуры, абагульніць і прадставіць у цэнтры. У новым музеі не проста прадстаўлены бытавыя рэчы, але і адноўлены інтэр'ер хаты, а таксама кожны жадаючы зможа атрымаць магчымасць паспрабаваць сябе ў ганчарнай справе, пляценні з саломкі, вырабе народных цацак-абярэгаў і выцінанкі, пазнаёміцца ​​з народнымі песнямі і танцамі і інш. У дзейнасці новага музея злучаны традыцыйныя і інавацыйныя сродкі працы з наведвальнікамі.


Комментариев нет:

Отправить комментарий